Беларус Андрыеўскі стаў галоўным трэнерам расійскага "Адмірала"

Беларускі хакейны спецыяліст Аляксандр Андрыеўскі стаў галоўным трэнерам расійскага "Адмірала". Такое рашэнне ў пятніцу, 5 чэрвеня, прыняў савет дырэктароў клуба з Уладзівастока, інфармуе "Прессбол".

Андрыеўскаму 46 гадоў. У мінулым ён вядомы беларускі хакеіст. Трэнерскую кар'еру пачаў у 2008 годзе. Быў галоўным трэнерам "Гомеля" (у 2009-2009 гадах і з 2014-га да нядаўняга часу) і мінскага "Дынама" (у 2009-2010, 2012-2013 гг.).

ХК "Адмірал" існуе з 2013 года, выступае ў Кантынентальнай хакейнай лізе. У мінулым сезоне каманда не здолела прабіцца ў плэй-оф.

Здымак з архіву. Фота: ХК "Дынама-Мінск"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі