Беларус Аляксандр Карачун стаў хакеістам "Дзюсельдорфа"

Беларус Аляксандр Карачун стаў хакеістам "Дзюсельдорфа"

Беларус Аляксандр Карачун стаў хакеістам "Дзюсельдорфа", паведамляе прэс-служба клуба. 25-гадовы форвард будзе выступаць у вышэйшым дывізіёне чэмпіянату Германіі (DEL). Яго кантракт разлічаны на адзін сезон. У мінулым чэмпіянаце Карачун выступаў за нямецкі клуб "Касель", які гуляе ў DEL2. У 51 паядынку ён закінуў 27 шайбаў і зрабіў 18 галявых перадачаў, яго паказчык карыснасці складаў "+25".

Карачун прызнаўся, што яму вельмі падабаецца Дзюсельдорф. І ён хоча даказаць, што здольны выступаць на больш высокім узроўні і развівацца далей. У новым клубе яго лічаць "надзейным і моцным нападаючым" і гатовыя даць беларусу шанец, пасля паспяховага сезону ў "Каселі", "зрабіць наступны крок" у "Дзюсельдорфе".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі