Беларус Алег Навіцкі зноў паляціць у космас

Партнёры па Міжнароднай касмічнай станцыі зацвердзілі склад экспедыцыі на станцыю ўвосень 2016 года. На арбітальную станцыю зноў адправіцца ураджэнец Червеня беларус Алег Навіцкі, паведамляе сайт yasnonews.ru.

Навіцкі прадстаўляе Расію. Разам з амерыканкай Пэгі Вітсан і французам Тама Песке ён уключаны ў склад экспедыцыі на МКС на караблі "Саюз". Старт касмічнай экспедыцыі запланаваны на верасень 2016 года.

Пазней, 30 сакавіка 2017-га, да касманаўтаў далучацца трое калег — расіяне Аляксандр Місуркін і Мікалай Ціханаў, а таксама амерыканец Марк Томас Вандэ Хей.

Вяртанне касманаўтаў прызначанае на 28 красавіка 2017 года.

Нагадаем, беларус Навіцкі быў камандзірам экіпажа на МКС у 2012-2013 гадах. Пасля вяртання спецыяльная камісія прызнала Навіцкага прыдатным да далейшых палётаў.

Фота: ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі