Бекмамбетаў завяршыў працу над спецэфектамі "Чорнай маланкі"

Студыя Цімура Бекмамбетава "Bazelevs VFX" завяршыла працу над спецэфектамі да фільма "Чорная маланка", які здымаюць рэжысёры Аляксандр Вайцінскі і Зміцер Кісялёў, паведамляецца ў афіцыйным прэс-рэлізе. Па словах супервайзера студыі Зміцера Такаякава, за пяць месяцаў было створана 700 кадраў складанай камп’ютэрнай графікі, амаль столькі ж было ў фільме Бекмамбетова "Асабліва небяспечны".

Самыя складаныя сцэны фільма планаваліся пры дапамозе адмыслова спраектаванага анімаванага макета. Яго выкарыстанне дазволіла ўдвая скараціць час здымак. Акрамя гэтага, пасля кансультацый з экспертамі па авіяцыі быў распрацаваны авіяцыйны сімулятар, на якім адпрацоўваліся сцэны палёту "Волгі-21".

У агульнай складанасці было зроблена 100 мадэляў машыны. Графічным афармленнем відэашэрагу карціны займаліся ў агульнай складанасці 150 чалавек.

Нагадаем, што стваральнікі карціны, прадзюсерам якой выступае Цімур Бекмамбетаў, характарызуюць яе як адну з "самых маштабных расійскіх пастановак апошніх гадоў".

У аснове сюжэта фільма -- гісторыя простага маскоўскага студэнта, які становіцца ўладальнікам старой "Волгі", што ўмее лётаць. Малады чалавек ператвараецца ў супергероя, абаронцу горада і таямнічага барацьбіта са Злом.

Сам Бекмамбетаў лічыць "Чорную маланку" не толькі камерцыйным праектам, але і важнай культурнай падзеяй. "Мы робім не фільмы, мы робім падзеі – гэтае наша крэда", - сцвярджае прадзюсер.

Прэм'ера карціны прызначаная на 31-га снежня 2009 года.

Фота: www.lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі