Вы тут

BeCloud будзе адміністраваць дамены by і бел з 2022 года

Датацэнтр / unsplash.com

У наступным годзе hoster.by, які мае юрыдычную назву ЗАТ "Надзейныя праграмы" перастане быць тэхнічным адміністратарам нацыянальнай даменнай зоны by і бел. З 1 студзеня 2022 года права адміністравання пяройдзе да кампаніі beCloud, такі загад падрыхтаваў ААЦ. 

"Аператыўна-аналітычным цэнтрам пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь падрыхтаваны загад ад 25 жніўня 2021 г. №138, у адпаведнасці з якім з 1 студзеня 2022 г функцыі тэхнічнага адміністратара будзе выконваць СТАА "Беларускія воблачныя тэхналогіі", — сказана ў прэс-рэлізе кампаніі.

Загад быў падрыхтаваны ў адпаведнасьці з законам, які прадугледжвае, што адказная кампанія мусіць змяняцца кожныя 10 гадоў.

"З задавальненнем адзначаючы выкананую за 10 гадоў місію, мы гатовыя ісці далей. І ўжо ідзём з бізнес-планам, вызначаным у пачатку 2020 года. Пра гэта падрабязна расказваецца ў публічных справаздачах кампаніі, якія публікуюцца ў медыя ў адпаведнасці з новым вектарам развіцця пачынаючы з 2020 года", — адзначылі ў "Надзейных праграмах".

ТАА "Надзейныя праграмы" было заснаваныяае Юрыем Зісерам у 1992 годзе, мажарытарнай уласніцай кампаніі з'яўляецца Юлія Чарняўская, якая прызнаная палітзняволенай і знаходзіцца пад хатнім арыштам.

СТАА "Беларускія воблачныя тэхналогіі" часткова належыць дзяржаве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.