Вы тут

Пісьменнік без магчымасці пісаць: як жыве пад хатнім арыштам Юлія Чарняўская

Юлія Чарняўская / Еўрарадыё

Хатні арышт застаў культуролага, жонку Юрыя Зісера Юлію Чарняўскую ў складаны момант жыцця — у яе пачаліся праблемы са здароўем. Тым не менш яна імкнецца прайсці па кватэры норму крокаў. Праўда, усе электронныя дэвайсы забароненыя, таму Юлія лічыць крокі сама сабе.

"Наколькі я ведаю, у выпадку вострых праблем можна дамовіцца на атрыманне медыцынскага сэрвісу. Але хадзіць па лекарах не ўяўляецца магчымым", — расказвае ў эфіры Еўрарадыё яе дачка Яўгенія Чарняўская.

Яшчэ адзін яе занятак — пераклады кніг з англійскай мовы. Але яна нават не можа дазволіць сабе пісаць тэксты, таму што не ведае, што з напісанага ёй пакінуць.

Пры гэтым, адзначае Яўгенія, яе маці наадрэз адмаўлялася з'язджаць з Беларусі. І не з'ехала б адсюль, нават калі б з'явілася такая магчымасць, і цяпер.

"Жывучы за мяжой, я бачу небяспеку. Я бачыла небяспеку мамінага знаходжання ў Беларусі, дзвесце разоў казала: мама, з'язджай. Але яна настолькі любіць Мінск, свой дом і асяроддзе, што не збіраецца з'язджаць. І нават цяпер, калі я пытаюся праз адваката, ці з'ехала б яна, калі б яе выпусцілі, адказ нязменны", — расказвае Яўгенія.

Поўнае інтэрв'ю з Яўгеніяй Чарняўскай глядзіце на ютуб-канале Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.