Be2gether налета пройдзе па абодва бакі беларуска-літоўскай мяжы?

У наступным годзе фестываль Be2gether ("Будзем разам") пройдзе па абодва бакі беларуска-літоўскай мяжы. Прынамсі на гэта спадзяецца арганізатар рок-фэсту літоўскі бізнэсовец Гедрус Клімкявічус. Другі рок-фэст Be2gether праходзіць у Нарвілішках (Літва) з 14 па 17 жніўня. Пры распадзе СССР беларуска-літоўская мяжа прайшла пасярэдзіне вёскі Нарвілішкі.

Сёлета ўдзел у фэсце прымаюць 70 гуртоў з Літвы, Беларусі, Украіны, Расіі, ЗША, Нямеччыны і Даніі (летась іх было 30). На фэст прыехалі каля 10 тысяч чалавек. Было пададзена больш за паўтары тысячы заявак ад ахвотных працаваць на фэсце валанцёрамі. З іх адабралі 300, сярод якіх 50  — беларусы.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі