Вы тут

БЧ аднавіла продаж квіткоў анлайн

Чарга на ЖД-вакзале ў Мінску / Еўрарадыё

Беларуская чыгунка змагла аднавіць продаж квіткоў анлайн. Функцыі пакупкі і вяртання квіткоў анлайн "даступныя ў поўным аб'ёме", падкрэсліваюць у БЧ.

Набыць квіток на цягнік нельга было анлайн з канца лютага. Прычынай стала атака групоўкі беларускіх хакераў — яны зрабілі яе з салідарнасці з украінскім народам.

Пры гэтым у БЧ прычыны збояў ніяк не каментуюць. У кампаніі ўжо заяўлялі аб аднаўленні працы сэрвісаў яшчэ 3 сакавіка, аднак тыя паведамленні былі заўчаснымі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.