Вы тут

БЧ адмяніла апошнія цягнікі ў Маскву і Санкт-Пецярбург

Чыгуначны вакзал у Мінску / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё

Беларуская чыгунка адмяняе з 5 красавіка два застаўшыхся цягніка ў Расію: №2/1 Мінск — Масква і №52/51 Брэст/Мінск — Санкт-Пецярбург. Апошнія цягнікі па гэтых напрамках адправяцца з Расіі сёння. З Беларусі мінскі цягнік адпраўляцца ўжо не будзе, а брэсцкі пройдзе толькі да Віцебска.

Грошы за квіткі на адмененыя цягнікі можна вярнуць у касах вакзалаў або праз інтэрнэт-рэсурс, на якім набываўся квіток. Дадатковая плата і зборы за зварот квіткоў спаганяцца не будуць.

Аб аднаўленні міжнародных пасажырскіх чыгуначных зносін БЧ паведаміць дадаткова.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.