Байкерскі фэст у Брэсце пройдзе з канцэртамі, стрыптызам і салютам

Фестываль праводзіцца ў 9 раз і прызнаны лепшым у СНД. У ранейшыя гады ён збіраў аматараў матацыклаў з СНД, балтыйскіх краін, Малдовы, Польшчы, Нямеччыны, Нарвегіі і ЗША.
Свята пройдзе ў аздараўленчым комплексе “Арляня” пад Брэстам, у будынках якога і размесцяцца ўдзельнікі і госці. Жадаючыя змогуць пасяліцца ў намётавым мястэчку.

Таксама арганзіатары абяцаюць, што на тэрыторыі фэста кругласутачна будзе прадавацца ежа і піва. Але адзін з арганізатараў мерапрыемства Міхаіл Філіпук запэўніў Еўрарадыё, што матацыкл і алкаголь для беларускіх байкераў ― рэчы несумяшчальныя:

“Піва дапушчальнае без матацыкла. На матацыкл ― выключна ў цвярозым стане. Бяспека вышэй ― за усё!”.

Увогуле праграма брэсцкага байк-шоў вельмі насычаная. У ёй запланавана безліч відовішчаў з рок-канцэртамі, стрыптызам і фінальным салютам.

Арганізатары не раскрываюць усіх сакрэтаў, але называлі некаторых хэдлайнераў музычнай часткі.

Міхаіл Філіпук: “Будзе вялікая колькасць беларускіх, украінскіх, расійскіх выканаўцаў. Хачу крыху пакінуць усё гэта ў таямніцы. Гэта будуць хэдлайнеры беларускія “Без Білета”, нашы брэсцкія “Дай дарогу” і “Ток”, напрыклад, украінская каманда”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі