Байдэн скасаваў некалькі ініцыятыў Трампа — ізноў

Джо Байдэн / Facebook Joe Biden
Джо Байдэн / Facebook Joe Biden

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн у пятніцу выдаў некалькі ўказаў, якімі касаваў ініцыятывы Дональда Трампа.

Гаворка ідзе галоўным чынам пра патрабаванняў Трампа для заяўнікаў на міграцыйную візу. Так, на думку экс-прэзідэнта, яны павінныя былі падаць медстрахоўку і тым пацвердзіць, што не будуць цяжарам для амерыканскіх падаткоўцаў.

Гэта ініцыятыва гэтак і не была рэалізавана, за ёй рушылі ўслед судовыя пазовы з боку адвакатаў, якія сцвярджалі, што падобны закон зробіць немагчымым прыезд у ЗША для тысяч легальных мігрантаў.

Таксама па паручэнні Байдэна ЗША не стануць будаваць “Сад амерыканскіх герояў”. Прапанова Трампа пра стварэнне саду была адказам на рух па зносе помнікаў.

Байдэн таксама адклікаў дырэктыву Трампа пра “Прадухіленне інтэрнэт-цэнзуры”, які ён апублікаваў мінулым летам. Трамп выдаў гэту дырэктыву праз некалькі дзён пасля таго, як Twitter назваў два яго твіты тымі, што “патэнцыйна ўводзяць у зман”. Трамп заяўляў, што яго дзеянні былі скіраваны на абарону свабоды слова.

У першы ж дзень свайго знаходжання на пасадзе Байдэн падпісаў шэраг дырэктыў, якія спынілі фінансаванне будаўніцтва сцяны на мяжы з Мексікай. Ён таксама блакаваў спробы Трампа вывесці ЗША з міжнародных пагадненняў і зноў вярнуў краіну да Парыжскага пагаднення па клімаце.

Цягам першых 100 дзён свайго кіравання Байдэн падпісаў больш за 60 дырэктыў, 24 з якіх былі наўпрост зменай палітыкі Трампа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі