Байдэн штодня прыдумвае, як назваць Пуціна

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн штодня прыдумвае, як назваць Уладзіміра Пуціна. Учора ён гаварыў пра "ваеннага злачынцу", сёння — пра "крывавага дыктатара" і "чысцейшага галаварэза". Гэта ўсё Пуцін атрымлівае за агрэсію ва Украіне, якую не жадае спыніць, не шкадуючы ні вайскоўцаў, ні мірнае насельніцтва.

Байдэн падкрэслівае, што расійскі кіраўнік вядзе "амаральную вайну супраць народа Украіны".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.