Байдэн пракаментаваў магчымасць перадачы Кіеву самалётаў — 342-я раніца вайны

Разбураны жылы дом ва Украіне / facebook.com/zelenskiy.official
Разбураны жылы дом ва Украіне / facebook.com/zelenskiy.official

Сілы абароны Украіны за мінулыя суткі адбілі атакі ля Вуглядара і Бахмута, а таксама яшчэ каля шэрагу населеных пунктаў Данецкай і Луганскай абласцей. Пра гэта гаворыцца ў ранішняй зводцы Генштаба УСУ.

"Праціўнік працягвае весці наступальныя дзеянні на Ліманскім і Бахмуцкім напрамках, нясе вялікія страты. Праводзіць няўдалыя наступальныя дзеянні на Аўдзееўскім і Новапаўлаўскім напрамках. На Купянскім і Запарожскай напрамках — абараняе раней захопленыя мяжы", — гаворыцца ў зводцы .

Расійскія крыніцы па выніках сутак аб новых заваёвах не паведамляюць. Пішуць толькі, што "на поўнач ад Бахмута штурмавыя атрады падчас наступу на Параскавіеўку і Красную гару ўсталявалі кантроль над двума апорнымі пунктамі праціўніка".

Расія, відавочна, рыхтуецца да наступу ў бліжэйшыя месяцы, зноў кажуць эксперты Інстытут вывучэння вайны. Яны прыводзяць словы сакратара NATO Енса Столтэнберга. Напярэдадні кіраўнік Альянсу заявіў, што няма ніякіх прыкмет таго, што Расія схіляецца да мірных перамоваў. Наадварот, яна можа мабілізаваць больш за 200 000 вайскоўцаў і працягвае набываць зброю і боепрыпасы, нарошчвае ўласную вытворчасць і вядзе перамовы на гэтую тэму з Іранам і Паўночнай Карэяй.

Пра новы расійскі наступ на Данбасе ўчора пыталіся і прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. "Скажу шчыра, мы ўжо лічым, што на Данбасе рэванш не спыняўся. І ён там пастаянна ўзмацняецца, узмацняецца штодня. Штодня ў іх альбо новыя групы вайсковых кадравых, альбо мы бачым павелічэнне колькасці "вагнераўцаў", – адказаў ён. Пытанне прагучала падчас сумеснага брыфінгу ўкраінскага прэзідэнта з прэм'ер-міністрам Даніі Метэ Фрэдэрыксан ў Адэсе, піша УНІАН.

Байден прокомментировал возможность передачи Киеву самолетов — 342-е утро войны
Карта баёў у Данецкай вобласці / understandingwar.org

Сродкі СПА, якія ёсць ва Украіны, не змогуць справіцца з іранскімі балістычнымі ракетамі Fateh і Zolfaghar, калі Тэгеран перадасць іх Расіі. Пра гэта заявіў прадстаўнік Паветраных сілаў Юрый Ігнат ў эфіры тэлемарафона. У гэтым выпадку ў Кіеве разлічваюць на заходнюю падтрымку.

"Нашы партнёры разумеюць, што супраць балістычных пагроз патрэбныя сродкі, такія як Patriot PAC-3 і SAMP-T. Мы бачым зрухі: Італія, Францыя заявілі пра гатоўнасць перадаваць і гэтыя сістэмы", — адзначыў ён.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн пракаментаваў верагоднасць паставак баявых самалётаў F-16 Кіеву. Ён адказаў "не" на пытанне журналістаў, ці падтрымлівае ён перадачу знішчальнікаў. Каля тыдня таму міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба казаў, што пытанне знішчальнікаў F-16 для Украіны "узялі ў працу", нагадвае Hromadske

Тым часам Парыж не выключае перадачу Кіеву баявых самалётаў. Пра гэта заявіў прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон. Таксама тут гатовыя арганізаваць падрыхтоўку ўкраінскіх пілотаў. Аб гэтым піша France24. "Нічога не выключана ў прынцыпе", — сказаў Макрон пасля перамоваў з прэм'ер-міністрам Нідэрландаў Маркам Рутэ, адказваючы на пытанне аб магчымасці адпраўкі знішчальнікаў ва Украіну.

На шляху ва Украіну ўжо знаходзяцца амерыканскія баявых машын пяхоты Bradley. Транспартнае камандаванне Узброеных Сіл ЗША публікуе справаздачу аб іх адпраўцы. Адзначаецца, што груз, які змяшчае больш за 60 БМП, на мінулым тыдні адплыў ад берагоў Норт-Чарльстана ў штаце Паўднёвая Караліна. "[Гэтыя БМП] забяспечаць украінскім сілам дадатковыя наступальныя і абаронныя магчымасці для абароны сваіх межаў ад незаконнага ўварвання Расіі", — гаворыцца ў паведамленні. Hromadske нагадвае, што ў двух апошніх пакетах ваеннай дапамогі ЗША абвясцілі аб прадастаўленні Кіеву 109 БМП Bradley. Разам з бронемашынамі Stryker гэта дазволіць Украіне стварыць дзве брыгады бранятанкавай тэхнікі. Украінскія вайскоўцы цяпер праходзяць трэніроўкі на Bradley ў Германіі.

Байден прокомментировал возможность передачи Киеву самолетов — 342-е утро войны
Пагрузка БМП Bradley для Украіны / ustranscom.mil

І аб танках і тэрмінах. Брытанія перадасць Украіне 14 танкаў Challenger 2 "бліжэй да лета". Пра гэта заявіў міністр абароны Вялікабрытаніі Бэн Уоллес, піша Reuters. У яго спыталі ў парламенце, калі танкі з'явяцца на полі бою, Уоллес сказаў: "Гэта будзе бліжэй да лета або ў траўні — магчыма, бліжэй да Вялікадня".

А міністр абароны Нарвегіі Б'ёрн Арыльд Грам учора заявіў, што яго краіна дашле Украіне танкі нямецкай вытворчасці Leopard "як мага хутчэй", магчыма, у канцы сакавіка. Яго цытуе цытуе France24. З колькасцю танкаў у Нарвегіі пакуль не вызначыліся. Раней выданне Dagens Næringsliv пісала, што Нарвегія можа перадаць Украіне да васьмі з наяўных 36 танкаў Leopard. Днямі амбасадар Украіны ў Францыі Вадзім Амельчанка казаў, што розныя краіны ўжо афіцыйна пацвердзілі згоду даць Украіне агулам 321 адзінку цяжкіх танкаў. Па словах жа прэзідэнт Украіны Уладзіміра Зяленскага, для контрнаступлення Украіне трэба 300-500 танкаў. Пра гэта ён днямі распавядаў у інтэрв'ю брытанскаму тэлеканалу Sky News.

А напярэдадні Зяленскі быў у раз'ездах, наведаў Нікалаеў і Адэсу. Аб выніках гэтых паездак, а таксама перамовах з прэм'ер-міністрам Даніі Фрэдэрыксан ён распавёў у вячэрнім відэазвароце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі