"Баварыя" дае за Глеба-старэйшага 15 млн. еўра

Іспанская "Барселона", якая ўжо некалькі тыдняў вядзе перамовы з беларускім футбалістам Аляксандрам Глебам, можа застацца ні з чым. Як паведамляе французскае выданне "lequipe", на авансцэну выйшла мюнхенская "Баварыя".  Чэмпіён Нямеччыны хоць цяпер гатовы выкласці за капітана зборнай Беларусі 15 млн. еўра і вярнуць хаўбека ў добра знаёмае яму нямецкае першынство. Таксама мюнхенцы нацэліліся і на форварда "бундэстым" Марыё Гомеса, партнёра Аляксандра Глеба па выступах за "Штутгарт".

"Прессбол"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі