БАТЭ згуляў з "Гарадзеяй" унічыю — 1:1

БАТЭ згуляў з "Гарадзеяй" унічыю — 1:1

2 ліпеня адбыліся матчы 15-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе. Найбольшую цікавасць у заўзятараў выклікала сустрэча "Гарадзея" — БАТЭ. Гульня скончылася з нічыйным лікам — 1:1.

У першым тайме абаронца БАТЭ Неманья Мілунавіч атрымаў траўму і пакінуў поле. Яго замяніў Каспар Дубра, які і забіў на 59-й хвіліне мяч у браму "Гарадзеі". Аднак дзякуючы Кірылу Паўлючыку гаспадары поля здолелі выраўняць лік.

Таксама ўнічыю, але з лікам 2:2, скончыўся матч паміж "Слуцкам" і "Іслаччу". А вось футбалісты наваполацкага "Нафтана" святкавалі перамогу над гродзенскім "Нёманам" — 2:0. Футбалісты "Віцебска" таксама святкавалі перамогу над брэсцкім "Дынама", хаця і крыху з меншым лікам — 1:0.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі