БАТЭ згуляў унічыю з "Ромай" (0:0) і пакідае еўракубкавыя турніры (відэа)

БАТЭ згуляў унічыю з "Ромай" (0:0) і пакідае еўракубкавыя турніры (відэа)

БАТЭ згуляў унічыю з італьянскай "Ромай" (0:0) у апошнім матчы групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў і ў выніку пакідае еўракубкавыя турніры. Барысаўчане выглядалі даволі годна і гулялі на роўных з сусветным грандам.

 Статыстыка матча: 

БАТЭ згуляў унічыю з "Ромай" (0:0) і пакідае еўракубкавыя турніры (відэа)

Напрыканцы другога тайма БАТЭ мог забіваць. Выдатны момант быў у Гардзейчука. Міхаіл прабіваў, здавалася б, ужо ў пустыя вароты, але мяч падскочыў, і варатар рымлян здолеў яго адбіць.

"Гэты момант будзе нам доўга сніцца. У нас была надзея, але яна памерла, ― пракаментаваў эпізод трэнер БАТЭ Аляксандр Ермаковіч. ― Але пры гэтым хачу сказаць, што каманда дзейнічала выдатна. Хлопцы малайцы. За гэты год мы значна дадалі. Складана ацэньваць 2008-ы год, 2012-ы, але ў параўнанні з мінулым годам мы зрабілі крок наперад. Мы паказалі, што можам гуляць на добрым узроўні. Не ўсё так дрэнна ў нас".

Затым шанс меў капітан БАТЭ, але Стасевіч прабівае ў... Гардзейчука.

БАТЭ згуляў унічыю з "Ромай" (0:0) і пакідае еўракубкавыя турніры (відэа)

БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў зарабіў 17,2 мільёна еўра

Нічыя з "Ромай" прынесла ў скарбонку БАТЭ яшчэ 500 тысяч еўра. Раней беларускі клуб зарабіў за выхад у групавы этап, перамогу над "Ромай" у Барысаве (3:2) і хатнюю нічыю з "Баерам" (1:1) 16,7 мільёна еўра. Такім чынам, у суме БАТЭ атрымае ад УЕФА 17,2 мільёна еўра.

У паралельным матчы "Баер" на сваім полі таксама згуляў унічыю з "Барселонай" ― 1:1. Такім чынам, "Барса" і "Рома" працягнуць барацьбу ў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў, "Баер" адпраўляецца ў Лігу Еўропы. БАТЭ ж займае апошняе месца ў групе і на мажорнай ноце развітваецца з еўракубкавымі турнірамі ў гэтым сезоне.

 

Група Е

1. Барселона ― 14 (ачкоў)

2. Рома ― 6

3. Баер ― 6

4. БАТЭ ― 5

Вызначыліся таксама і астатнія ўдзельнікі плэй-оф Лігі чэмпіёнаў. Спіс топ-16 каманд кантынента выглядае наступным чынам:

"Барселона", "Рома", "Рэал", ПСЖ, "Чэлсі", "Баварыя", кіеўскае "Дынама", "Арсенал", "Гент", "Зеніт", "Вольфсбург", ПСВ, "Атлетыка", "Бенфіка", "Манчэстар Сіці" і "Ювентус".

Лёсаванне адбудзецца ў бліжэйшую пятніцу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі