Вы тут

БАТЭ згуляў унічыю 1:1 з "Пястам" у кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў (відэа)

Станіслаў Драгун забіў гол і атрымаў чырвоную картку / TUT.by

10 ліпеня БАТЭ згуляў унічыю 1:1 з "Пястам" у першым раўндзе кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Гульня барысаўчан не ўразіла. Сезон у Беларусі дасягнуў экватара, а ў Польшчы яшчэ не пачынаўся. Тым не менш, БАТЭ давялося адыгрывацца, і нічыя — зусім някепскі вынік. Пажышак адкрыў лік на 35-й хвіліне, калі згуляў на дабіванні. Толькі на 64-й Драгун забіў гол у адказ. На апошніх хвілінах Станіслаў атрымаў другую жоўтую і чырвоную картку. У выніку адзін з лепшых гульцоў і бамбардзіраў барысаўчан не згуляе ў наступным матчы.

БАТЭ выступаў у наступным складзе: Чычкан, Філіпавіч, Яблонскі, Драгун, Дубаіч (Скавыш, 56), Рыас, Філіпенка (Сімавіч, 11), Стасевіч (капітан), Волкаў, Бага, Мукам (Міліч, 66).

На "Барысаў-Арэне" прысутнічала 11529 чалавек.

Матч у Глівіцэ пройдзе 17 ліпеня. Лепшыя шанцы на выхад у наступны раўнд маюць сапернікі БАТЭ, якія забілі гол на чужым полі.