БАТЭ здолеў звесці гульню з мінскім "Дынама" ўнічыю

У панядзелак прайшоў цэнтральны матч 17-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Барысаўскі БАТЭ і мінскае "Дынама" згулялі ўнічыю 1:1.  Лік адкрыў з пенальці на 39-й хвіліне дынамавец Сяргей Кісляк, але Сяргей Крывец за пяць хвілін да заканчэння матчу забіў гол у адказ.

Сітуацыя ў групе лідэраў выглядае наступным чынам:

БАТЭ — 38 ачкоў (пасля 16 матчаў)
"Дынама" (Мінск), "Нафтан" і "Шахцёр" — па 28 (па 17)
"Нёман" — 27 (17)
"Днепр" — 26 (17)
"Тарпеда" — 25 (17)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі