БАТЭ ў драматычным матчы выйграў у Салігорску ў «Шахцёра»

15 чэрвеня праходзяць шэсць матчаў 9-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе. Лідэр барысаўскі БАТЭ гуляў у гасцях з салігорскім «Шахцёрам», які замацаваўся ў сярэдзіне турнірнай табліцы. Гарнякі далі сапраўдны бой БАТЭ. На пачатку другога тайма гаспадары выйгравалі з лікам 2:0 (двойчы вызначыўся Андрэй Лявончык - 29 і 49 хвіліны). На 56-й хвіліне Дзмітрый Ліхтаровіч скараціў разрыў у ліку. Аднак ўжо праз чатыры хвіліны Аляксандр Кліменка замацаваў перавагу «Шахцёра» - 3:1.

Барысаўчане здолелі пераламіць хаду гульні. Віталь Радзівонаў (на 62-й хв.) і Генадзь Блізнюк (на 76-й хв.) зрабілі лік нічыйным - 3:3. А за 6 хвілін да фінальнага свістка Блізнюк забівае пераможны гол. БАТЭ выйграў у драматычным матчы з лікам 4:3.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі