БАТЭ сёлета зарабіў у Лізе Еўропы 10,2 млн еўра

БАТЭ сёлета зарабіў у Лізе Еўропы 10,2 млн еўра

БАТЭ сёлета зарабіў у футбольнай Лізе Еўропы 10,2 млн еўра, інфармуе "Трыбуна". Барысаўчане паспяхова прайшлі кваліфікацыю і групавы раўнд, выйшлі ў 1/16 фіналу. Туды ж трапілі "Вільярэал", "Севілья", "Краснадар", "Рэн", "Мальме", "Рапід", "Алімпіякос", "Селтык", "Славія", "Генк", "Арсенал", "Айнтрахт", "Дынама" (Заграб), "Дынама" (Кіеў), "Рэд Бул Зальцбург", "Зеніт", "Чэлсі", "Лацыё", "Спортынг", "Фенербахчэ", "Баер", "Беціс", "Цюрых", "Бруге", "Інтэр", "Напалі", "Галатасарай", "Бенфіка", "Шахцёр", "Вікторыя" і "Валенсія". Лёсаванне плей-оф адбудзецца 17 снежня.

Да ўчорашняга дня прызавыя БАТЭ складалі 9 млн 140 тысяч еўра: за выхад у плэй-оф кваліфікацыі, а пасля і ў групавы раўнд — 8 млн еўра, за дзве перамогі над венгерскім "Відзі" — 1 млн 140 тысяч (па 570 тысяч еўра за кожную). У чацвер барысаўчане выйгралі ў гасцях у ПАОК (3:1), а гэта яшчэ 570 тысяч. Яшчэ 500 тысяч еўра клуб атрымае за другое выніковае месца ў групе L ("Чэлсі" — 16 ачкоў, БАТЭ — 9, "Відзі" — 7, ПАОК — 3).

За ўдзел у 1/16 фіналу БАТЭ атрымае 500 тысяч еўра. Калі ўдасца прайсці далей, сума прызавых будзе толькі ўзрастаць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі