Вы тут

БАТЭ разграміў "Белшыну": вынікі 29-га туру чэмпіяната Беларусі

Матч БАТЭ і "Белшыны" / Сайт ФК БАТЭ

22 лістапада завяршыўся 29-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе. У нядзелю БАТЭ прадказальна разграміў "Белшыну" з лікам 5:0, "Рух" прайграў "Шахцёру" — 1:2, "Тарпеда-БелАЗ" выйграла ў "Іслачы" — 2:0, "Мінск" і "Віцебск" згулялі ўнічыю — 2:2, "Нёман" абыграў "Слуцк" — 1:0, "Энергетык-БДУ" саступіў мінскаму "Дынама" — 2:3, "Смалявічы" — "Славія" — 2:3, "Гарадзея" прайграла брэсцкаму "Дынама" —1:4.

Пераможца чэмпіянату Беларусі па футболе вызначыцца ў 30-м туры. Пакуль у турнірнай табліцы лідыруе БАТЭ — у барысаўчан 57 ачкоў, следам ідзе "Шахцёр" — салігорская каманда адстае ўсяго на адно ачко — 56 ачкоў. Тройку лідраў закрывае "Нёман" — 53 ачкі.

Чэмпіянат Беларусі па футболе стартаваў 19 сакавіка. Увесну праз пандэмію каранавірусу гэта было адзінае дзейнае першынство ў свеце, дзякуючы чаму заўзятары даведаліся, што ёсць такая краіна, як Беларусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.