БАТЭ прайграў у Лізе чэмпіёнаў "Барселоне" — 0:3 (фота, відэа)

БАТЭ прайграў у Лізе чэмпіёнаў "Барселоне" — 0:3 (фота, відэа)

4 лістапада БАТЭ правёў чарговы матч групавога раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў. У гасцях барысаўчане прайгралі "Барселоне" — 0:3. Неймар адкрыў лік з пенальці на 31-й хвіліне, Суарэс на 60-й забіў другі гол, а Неймар на 83-й паставіў пераможную кропку.

У адрозненне ад матчу на "Барысаў-Арэне" (там было паражэнне з лікам 0:2), барысаўчане выглядалі смялейшымі, ды і гаспадары поля дазвалялі ім значна больш. На жаль, БАТЭ свае моманты не рэалізаваў. Запомніліся два ўдары ў створ брамы Ігара Стасевіча.

БАТЭ гуляў у наступным складзе: Чэрнік, Палякоў, Гайдучык, Мілунавіч, Младэнавіч, А. Валадзько (капітан, Нікаліч, 67), Яблонскі, Стасевіч, Гардзяйчук, М. Валадзько (Рыас, 78), Мазалеўскі (Глеб, 60).

У іншым матчы нашай групы "Рома" выйграла ў "Баера" — 3:2. Лідыруе "Барселона" — 10 ачкоў, "Баер" і "Рома" маюць па 5, у БАТЭ засталося 3 ачкі.

24 лістапада БАТЭ будзе прымаць "Баер", якому ў гасцях яны прайгралі з лікам 1:4.

Фота: uefa.com

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі