БАТЭ перамог "Гомель" і захаваў лідэрства ў чэмпіянаце краіны

Адбыліся матчы 24 тура чэмпіянату Беларусі па футболе. Лідэрства захаваў барысаўскі БАТЭ, які ў гасцях перамог "Гомель" з лікам 2:0 (абодва галы на рахунку Віталя Радзівонава). А вось МТЗ-РІПА прывёз са Смаргоні толькі адно ачко - там была зафіксаваная нічыя 1:1.  Цяпер у БАТЭ 53 ачкі (пасля 23 гульняў), у МТЗ-РІПА - 50 ачкоў (пасля 24 гульняў). На трэцім месцы мінскае "Дынама", у якога 46 ачкоў (пасля 24 гульняў). Дынамаўцы ў апошнім матчы пад кіраўніцтвам Ігара Крывушэнкі перамаглі ў Гродне "Нёман" - 1:0.

У астатніх матчах 24-га тура зафіксаваныя наступныя вынікі: "Шахцёр" (Салігорск) - "Савіт" (Магілёў) - 3:4, "Днепр" (Магілёў) - "Віцебск" - 1:1, "Нафтан" (Новаполацк) - "Лакаматыў" (Мінск) - 2:1, "Тарпеда" (Жодзіна) - "Дарыда" (Мінскі раён) - 2:0, "Граніт" (Мікашэвічы) - "Дынама" (Брэст) - 2:2. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі