БАТЭ пачне выступленне ў Лізе чэмпіёнаў матчам з фінскім клубам “Сейняёкі”

БАТЭ пачне выступленне ў Лізе чэмпіёнаў матчам з фінскім клубам “Сейняёкі”

Сапернікам барысаўскага БАТЭ ў другім кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў стане фінскі клуб SJK з горада Сейняёкі. Лёсаванне галоўнага еўракубкавага турніру адбылося 20 чэрвеня ў швейцарскім Ньёне. БАТЭ, які дзякуючы высокаму рэйтынгу стартуе адразу з другога раўнда, быў у кошыку сярод “сеяных” каманд. Першы матч пройдзе 12 або 13 ліпеня ў Барысаве, гульня ў адказ — праз тыдзень у Фінляндыі. На лёсаванні БАТЭ прадстаўлялі генеральны дырэктар клуба Міхаіл Дземянцэвіч і сакратар Андрэй Вашкевіч.

Неўзабаве сваіх сапернікаў па Лізе Еўропы даведаюцца салігорскі “Шахцёр” і мінскае “Дынама”, якія стартуюць з першага кваліфікацыйнага раўнда, а таксама жодзінскае “Тарпеда-БелАЗ”, якое распачне еўракубкавы сезон з другога раўнда.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі