БАТЭ канчаткова адмовіўся ад кантракту з Мілеўскім
![БАТЭ канчаткова адмовіўся ад кантракту з Мілеўскім](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/mileuski-2601.jpg.webp?itok=BkrZim4q)
Барысаўскі футбольны клуб БАТЭ канчаткова адмовіўся ад ідэі падпісаць кантракт з форвардам Арцёмам Мілеўскім, паведамляе by.tribuna.com. Аб прычынах такога рашэння не паведамляецца.
Раней цікавасць да футбаліста выказвала таксама мінскае "Дынама", але ў выніку кантракт з гэтым клубам таксама не быў падпісаны.
Раней агент Мілеўскага заяўляў, што да форварда выказвалі цікавасць клубы з Кітая, В'етнама і Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі.