Батальён "Азоў" у Расіі прызналі тэрарыстычнай арганізацыяй

Батальён "Азоў" у Расіі прызналі тэрарыстычнай арганізацыяй

Украінскі батальён "Азоў" у Расіі прызналі тэрарыстычнай арганізацыяй. Адпаведнае рашэнне прыняў Вярхоўны суд Расіі, перадаюць СМІ.

На тэрыторыі РФ дзейнасць "Азова" забароненая. 

У Нацгвардыі Украіны яшчэ існуе полк "Азоў".

Сотні "азоўцаў" знаходзяцца ў расійскім палоне пасля захопу Марыупаля і завода "Азоўсталь", які яны абаранялі. У Аленаўцы, дзе трымаюць шмат палонных "азоўцаў", у ноч на 29 ліпеня адбыўся выбух, пры якім загінула паўсотні палонных.  Кіеў называе гэта тэрактам, які арганізавалі расіяне. Масква кажа, быццам украінцы абстралялі ракетамі сваіх ваеннапалонных.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі