Баскетбалісткі зборнай Беларусі ўпэўнена перамаглі Польшчу — 71:50

Баскетбалісткі зборнай Беларусі ўпэўнена перамаглі Польшчу — 71:50

Баскетбалісткі зборнай Беларусі ўпэўнена перамаглі Польшчу — 71:50 (13:6, 23:17, 15:12, 20:15). Адборачны матч чэмпіянату Еўропы-2019 у групе В у сераду прайшоў у мінскім Палацы спорту. Самай выніковай у складзе беларускай зборнай была Марыя Папова, у якой 13 ачкоў.

Склад зборнай Беларусі: Бентлі (6), Гаспер (8), Леўчанка (набраных ачкоў няма, толькі 6 падбораў), Ліхтаровіч (8), Папова (13), Рыцікава (2), Сныціна (11), Тарасава (3), Верамеенка (8), Зюзькова (12).

У іншым паядынку зборная Турцыі выйграла ў Эстоніі — 86:48. У групе пасля 4 тураў лідыруе Турцыя — 8 ачкоў, Беларусь мае 7 балаў, Польшча — 5, Эстонія — 4 ачкі. У фінал кантынентальнага першынства выходзіць пераможца групы. Туды ж можа трапіць і зборная, якая зойме 2-е месца. Аднак такіх каманд будзе 8 (па колькасці груп), а пуцёвак толькі 6.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі