Барысаўскія школьнікі стануць “казакамі”

Барысаўскіх школьнікаў далучаюць да казацтва. Падрабязнасці паведамляе нашая карэспандэнтка Віола Сташкевіч:

«Днямі ў адной з барысаўскіх школ прайшла ўрачыстая цырымонія прыняцця падлеткамі «кадэцкага казачага слова». Мерапрыемства пачалося ў барысаўскім Свята-Уваскрасенскім саборы, дзе было адслужана ўрачыстае набажэнства.


Дзесяць юнакоў — вучняў шостых, сёмых і восьмых класаў — запалілі свечкі ў знак далучэння да казацтва. Пасля яны, у прысутнасці бацькоў, атрымалі пасведчанні і пагоны. Навучэнцы казачага кадэцкага класа склалі ўрачыстую прысягу».

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі