Барысаўскі БАТЭ ўмацаваў сваё лідэрства ў чэмпіянаце Беларусі

10 чэрвеня прайшлі гульні 8-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе. Яны не прынеслі вялікіх нечаканасцяў.

Лідэр, барысаўскі БАТЭ, прымаў на сваім полі наваполацкі «Нафтан». Гульня атрымалася багатая на галы. Аднак на кожныя два забітых гаспадарамі мяча госці адказалі толькі адным, таму і прайгралі з лікам 2:4.

Нулявая нічыя была зафіксаваная ў матчы «Мінска» і салігорскага «Шахцёра». Гродзенскі «Нёман» і мінскае «Дынама» абмяняліся галамі, прычым вызначыліся легіянеры Марсіё і Алумона. «Смаргонь» — «Гомель» — 1:1, гаспадары поля зраўнялі лік за пяць хвілін да фінальнага свістка.

Жодзінскае «Тарпеда» забіла адзін гол у вароты брэсцкага «Дынама». «Віцебск» перамог «Дарыду» з лікам 2:1. З такім жа лікам адзін з аўтсайдэраў магілёўскі «Днепр» выйграў у аднаго з лідэраў, сталічнага МТЗ-РИПО.

Тройка лідэраў засталася нязменнай — барысаўскі БАТЭ, мінскі МТЗ-РИПО і гродзенскі «Нёман» (праўда, па набраных ачках гродзенцаў дагнала «Тарпеда»). Аднак БАТЭ павялічыў да 7 ачкоў разрыў з МТЗ-РИПО. На апошнім, 14-м месцы, «Мінск», у скарбонцы якога пакуль толькі 6 ачкоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі