Барысаўскі БАТЭ стаў адзінаасобным лідэрам чэмпіянату Беларусі

У пятніцу і суботу прайшлі матчы 5-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе. Па яго выніках адзінаасобным лідэрам стаў барысаўскі БАТЭ, у якога 11 ачкоў. Каманда Віктара Ганчарэнкі ў Наваполацку перамагла "Нафтан" з лікам 2:0 (галы на рахунку Бардачова і Радзівонава). Па 10 ачкоў — у "Мінска" і мінскага "Дынама". Дынамаўцы выйгралі ў аўтсайдэра — сталічнага "Партызана" — 2:0, а "Мінск" перамог жодзінскае "Тарпеда" — 2:1.

Па 9 ачкоў на рахунку бабруйскай "Белшыны", якая на сваім полі перамагла салігорскі "Шахцёр" — 1:0, і "Віцебска", які згуляў унічыю 1:1 з магілёўскім "Дняпром".

Гродзенскі "Нёман" і брэсцкае "Дынама" згулялі ўнічыю 0:0.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі