Барысаўскі БАТЭ прайграў мадрыдскаму "Рэалу", наступны супернік - "Ювентус"

У стартавай гульні групавога этапа Лігі чэмпіёнаў барысаўскі БАТЭ прайграў мадрыдскаму "Рэалу" з лікам 0:2. Галы на рахунку Серхіё Рамаса (11) і Руда ван Нісцелроя (57).
Большую частку матчу БАТЭ давялося абараняцца, а ад 62-й хвіліны нашая каманда гуляла ў меншасці - пасля атрыманай другой жоўтай карткі быў выдалены Анры Хагуш.

У атацы барысаўчане стварылі ўсяго некалькі момантаў, пераважна ў першым тайме. А гаспадары поля маглі выйграць з буйным лікам, але іх ударам не хапала дакладнасці альбо выдатна гуляў галкіпер БАТЭ Сяргей Вяромка.

У іншым матчы ў групе "Н" "Ювентус" перамог з лікам 1:0 "Зеніт". Менавіта італьянскую каманду будуць прымаць барысаўчане ў Мінску 30 верасня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі