Барысаўскі БАТЭ перамог у Мінску мясцовае "Дынама"

У нядзелю прайшлі матчы 4-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе. Амаль ва ўсіх з іх перамогу святкавалі госці. Цэнтральнай гульнёй быў паядынак мінскага "Дынама" і барысаўскага БАТЭ. Каманда Віктара Ганчарэнкі атрымала ў сталіцы перамогу з лікам 3:1. Два галы на рахунку Крыўца (адзін — з пенальці), адзін — Скавыша. Дынамаўцы дагульвалі матч удзесяцерох — на 70-й хвіліне быў выдалены Мартыновіч. На 89-й хвіліне Гаўрушка здолеў забіць гол прэстыжу.

У іншых матчах тура былі зафіксаваныя наступныя вынікі: "Мінск" — "Віцебск" — 0:1, "Шахцёр" (Салігорск) — "Тарпеда" (Жодзіна) — 0:1, "Смаргонь" — "Нёман" (Гродна) — 0:2, "Днепр" (Магілёў) — "Граніт" (Мікашэвічы) — 1:2, "Дынама" (Брэст) — МТЗ-РІПА (Мінск) — 1:0, "Гомель" — "Нафтан" (Наваполацк) — 1:3.

Такім чынам, у БАТЭ стала 12 ачкоў пасля 4 матчаў, у гродзенскага "Нёмана" і жодзінскага "Тарпеда" — па 9.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі