Барткевіч, Кашапараў і Моўчан аб'ядналіся напярэдадні 40-годдзя "Песняроў"

У снежні адбылося аб'яднанне трох легендарных музыкаў ансамбля "Пясняры" — Леаніда Барткевіча, Анатоля Кашапарава і Алега Моўчана. На гэты крок іх натхніла блізкае 40-годдзе ансамбля.
Артысты плануюць ствараць новыя праграмы, прыцягваць сваіх сяброў і найбольш яркіх прадстаўнікоў ансамбля, якія зарэкамендавалі сябе за гады працы ў ансамблі і зрабілі свой творчы ўнёсак у яго.

Каментуючы падзею, Анатоль Кашапараў, заявіў, што прыйшоў час расстаўляць кропкі над "шматаблічнасцю" ансамбля "Песняры". Мноства тых, хто выступае пад імем "Песняроў", не мае да ансамбля ніякага дачынення. На думку артыста, цяпер удасца ўзнавіць звыклае гучанне "Песняроў", якое, на жаль, у апошнія гады было згублена.

TUT.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі