Баранавіцкія рыбакі “здалі” міліцыі забойцу лебедзя

За забойства лебедзя будзе адказваць жыхар Баранавічаў. Браканьер застрэліў птушку з ружжа на вадаёме каля горада на вачах шматлікіх рыбакоў. Тыя і патэлефанавалі ў егерскую службу і прыродаахову.  Міліцэйскія машыны перакрылі браканьеру ўсе шляхі для ўцёкаў і затрымалі яго. У мужчыны адабралі стрэльбу. Высветлілася, што забітую птушку ён схаваў, закруціўшы ў гумовую лодку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі