Баранавіцкі прадпрымальнік нашкодзіў на 338 мільёнаў рублёў

Больш за 338 мільёнаў рублёў – такая сума страт, што ўчыніў 28-гадовы баранавіцкі прадавец аўдыё- і відэапрадукцыі фірмам-уладальнікам аўтарскіх правоў.  Кантрафактныя SD і DVD-дыскі рэалізоўваліся ў адным з гандлёвых павільёнаў на рынку на вуліцы Чарнышэўскага ў Баранавічах. Злавілі парушальніка супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю.

Высветлілася, што яшчэ ў лютым прадпрымальнік прывёз з мінскага гандлёвага рынку “Ждановічы” дыскі з відавочнымі прыкметамі кантрафактнасці і з таго часу рэалізоўваў іх у Баранавічах. Распачатая крымінальная справа.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі