Барабаншчык Limp Bizkit падхапіў пнеўманію перад канцэртам у Мінску

Незадоўга да мінскага канцэрту барабаншчык гурта Limp Bizkit быў шпіталізаваны з пнеўманіяй. 27-га верасня Limp Bizkit адмянілі канцэрт у Осла з-за хваробы барабаншчыка Джона Ота.

Музыка трапіў у бальніцу з запаленнем лёгкіх. Нягледзячы на гэта, будучыя канцэрты Limp Bizkit, у тым ліку ў Беларусі, не адмяняюцца.

Па інфармацыі расійскіх СМІ, гурт ўжо прыляцеў у Санкт-Пецярбург, дзе канцэрт запланаваны на 1 кастрычніка. Паведамляецца, што Джон Ота будзе праходзіць інтэнсіўную тэрапію ў Санкт-Пецярбургу, а вакаліст Фрэд Дэрст у аўторак напісаў у сваім блогу, што " Джон пачуваецца намнога лепш і ўжо хутка ачуняе".

Нагадаем, што выступ Limp Bizkit у Мінску павінен адбыцца 5 кастрычніка ў сталічным Палацы спорту.

Фота: drummerworld.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі