Банкі сталі часцей выяўляць падробленыя еўра і беларускія рублі

Банкі сталі часцей выяўляць падробленыя еўра і беларускія рублі

Банкі сталі часцей выяўляць фальшывыя еўра і беларускія рублі. Пра гэта паведамляецца ў аглядзе Нацыянальнага банка за I квартал.

Найбольшую колькасць фальшывак традыцыйна складаюць долары — 38,8%. Другое месца ў рэйтынгу падробак займаюць расійскія рублі — 27,7%, еўра ідуць на трэцім месцы — 24,9%. Беларускія рублі сярод фальшывак складаюць 5,7%, іншыя валюты — 2,9%.

Колькасць выяўленых фальшывых долараў у параўнанні з першым кварталам 2018 года знізілася на 37,2%. А вось фальшывых еўра стала больш на 85,7%. Фальшывых расійскіх рублёў выявілі больш на 9,4%. А вось падробак беларускіх рублёў стала больш удвая, у абсалютных лічбах — на 6 штук. Часцей за ўсё падраблялі банкноту ў 50 рублёў. Усе выяўленыя фальшыўкі былі вырабленыя без імітацыі элементаў абароны.

Агулам за першыя тры месяцыаў 2019 года банкаўскія работнікі выявілі 207 фальшывых купюраў і дзве манеты. Палову ўсіх падробак зайшлі ў Мінску, агулам па краіне іх выявілі ў 30 населеных пунктах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі