Банкам дазволілі патрабаваць ад кліентаў датэрміновага вяртання крэдыту

Затое забаранілі павышаць працэнтную стаўку крэдыту, калі кліент не паспеў аплаціць усю суму ў тэрмін / Euroradio
Затое забаранілі павышаць працэнтную стаўку крэдыту, калі кліент не паспеў аплаціць усю суму ў тэрмін / Euroradio

Банкам дазволілі патрабаваць ад беларусаў датэрміновага вяртання крэдыту. Гэта замацавана ў новым указе Аляксандра Лукашэнкі "Аб змяненні законаў па пытаннях банкаўскай дзейнасці".

Дакументам акрэслены пералік выпадкаў, пры якіх банк можа запатрабаваць вярнуць грошы датэрмінова.

"Да іх аднесеныя падставы, якія аб'ектыўна ствараюць значныя рызыкі невяртання крэдыту", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Лукашэнкі.

Затое банкам забаранілі павышаць працэнтную стаўку крэдыту, калі кліент не паспеў аплаціць усю суму ў тэрмін. Таксама абмежаваныя памеры няўстоек і штрафаў для тых, хто не выконвае ўмовы па крэдытнай дамове.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі