Бандарэнку, Халіп, Марцалеву і Севярынцу змякчылі абвінавачанне

Абвінавачванне перакваліфікаванае Дзмітрыю Бандарэнку, Ірыне Халіп, Сяргею Марцалеву і Паўлу Севярынцу.

Цяпер іх абвінавачваюць па арт. 342, ч.1 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). Санкцыя па гэтым артыкуле прадугледжвае да трох гадоў зняволення або штраф.

"Следствам вызначана, што іх дзеянні былі скіраваныя на прыцягненне і падахвочванне беларускіх грамадзянаў да ўдзелу ў свядома незаконных масавых мерапрыемствах, якія падлягаюць спыненню з боку праваахоўных органаў. Акрамя таго, беспадстаўныя сцвярджэнні аб прызнанні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь несапраўднымі, што прагучалі ў іх публічных заявах, сталі штучна створанай нагодай для рэакцыі дзяржаваў Еўрапейскага Саюза і ЗША, якія зрабілі захады па ўводу са свайго боку санкцый як спосаб эканамічнага і палітычнага ціску на афіцыйную ўладу ў Беларусі", — гаворыцца ў паведамленні МУС.

Раней на падобны артыкул былі перакваліфікаваныя абвінавачванні экс-кандыдату ў прэзідэнты Уладзіміру Някляеву і ягоным давераным асобам — Аляксандру Фядуту, Сяргею Вазняку, Андрэю Дзмітрыеву, а таксама Віталю Рымашэўскаму і Насце Палажанцы.

Такім чынам, цяпер у якасці абвінавачваных у арганізацыі масавых беспарадкаў праходзяць экс-кандыдаты ў прэзідэнты Мікалай Статкевіч, Дзмітрый Ус і Андрэй Саннікаў, а таксама сын вядомага беларускага журналіста Аляксандр Класкоўскі-малодшы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі