Балгарыя аб'явіла пра высылку 70 супрацоўнікаў расійскага пасольства

Балгарыя аб'явіла пра высылку 70 супрацоўнікаў расійскага пасольства

Балгарыя аб'явіла пра высылку ўжо ў канцы тыдня 70 супрацоўнікаў расійскага пасольства — дыпламатаў і прадстаўнікоў тэхнічнага персанала. Іх падазраюць у шпіянажы. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Балгарыі Кірыл Петкаў. Ён упэўнены, што расіяне выкарыстоўвалі працу ў пасольстве як прыкрыццё.

"Я хацеў бы сказаць усім замежным дзяржавам, не толькі Расіі, што ў нас ёсць службы, якія абараняюць інтарэсы краіны, і любы, хто працуе супраць інтарэсаў Балгарыі, будзе высланы назад", — падкрэсліў Петкаў.

У Балгарыі павінны застацца 23 расійскія дыпламаты і 25 тэхнічных супрацоўнікаў. Гэта адпавядае цяперашняй колькасці супрацоўнікаў пасольства Балгарыі ў РФ. Аднак Расія ўжо рыхтуе меры ў адказ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі