Бага: Калі нехта паўторыць дасягненні БАТЭ за 11 гадоў, я кувыркнуся каля ГУМа

Бага: Калі нехта паўторыць дасягненні БАТЭ за 11 гадоў, я кувыркнуся каля ГУМа

Галоўны трэнер БАТЭ Аляксей Бага задаволены гульнёй каманды ў матчы з галандскім клубам ПСВ. Пра гэта ён паведаміў пасля матча, перадае прэс-служба барысаўскага футбольнага клуба. 

21 жніўня на “Барысаў-Арэне” БАТЭ правёў першы матч плэй-оф футбольнай Лігі чэмпіёнаў з галандскімі гасцямі. Гаспадары прайгралі з лікам 2:3.

Пры гэтым трэнер БАТЭ высока ацаніў гульню сваіх падапечных: "Калі ў Беларусі нехта паўторыць тое, што зрабіў БАТЭ на міжнароднай арэне за 11 апошніх гадоў, я кувыркнуся каля ГУМа".

Нягледзячы на пройгрыш, Аляксей Бага настроены па-баявому. "Перад паездкай у Галандыю сітуацыя няпростая. Але пакуль фінальны свісток суддзі ў матчы ў адказ не прагучыць, не збіраемся выкідаць белы сцяг. Лічу, не ўсё яшчэ вырашана ў нашым суперніцтве з ПСВ. Упэўнены, і хлопцы з такімі думкамі будуць рыхтавацца да паядынку ў адказ", — заявіў трэнер. 

Матч у адказ пройдзе 29 жніўня ў Эйндховене.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі