Баевікі ў Славянску пайшлі ў наступ, захоплены аэрадром (відэа)

Больш таго, ім на дапамогу прыбылі новыя ўзброеныя групы невядомых у камуфляжы. Яны маюць кулямёты і гранатамёты, паведамляе тэлеканал espreso.tv.



Пазней стала вядома, што баевікі захапілі мясцовы аэрадром, каб "не дапусціць прыбыцця дэсанту сілавікоў з Кіева".



Тым часам расійскі бок заяўляе, што ўкраінскія вайскоўцы 25-й асобнай паветрана-дэсантнай брыгады каля Славянска перайшлі на бок "народу". Міністэрства абароны Украіны гэта абвяргае і сцвярджае, што дэсантнікі засталіся верныя прысязе і выконваюць атрыманыя загады.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі