"Бацюшка на электрасамакаце" даехаў да Брэста (відэа)

"Бацюшка на электрасамакаце" даехаў да Брэста (відэа)

У інтэрнэце з'явілася відэа, як па вуліцы Маскоўскай у Брэсце едзе праваслаўны святар на электрасамакаце.

На YouTube запіс з паездкай святара з'явіўся 6 верасня. У кадры бачна, як мужчына ў рызе едзе на электрасамакаце па крайняй правай паласе вуліцы Маскоўскай. 

Раней гэтага самага мужчыну на самакаце бачылі ў Смаленску, Віцебску, Мінску. Куды едзе "святар на самакаце", невядома.

Дарэчы, Смаленская епархія РПЦ выказвала сумнеў, што мужчына сапраўды з'яўляецца святаром. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі