Бабулю ў Мінску забіў кавалак лёду, які зваліўся з даху

У Мінску пажылая жанчына загінула ад кавалка лёду, які зваліўся з даху. Няшчасны выпадак адбыўся на вуліцы Даўгабродскай, паведамляе БЕЛТА. Па словах выратавальнікаў, бабуля са сваімі сяброўкамі сёння каля дзвюх гадзін дня сядзела на лавачцы каля пад'езда, калі з даху на яе зваліўся кавалак лёду. 80-гадовая жанчына сканала на месцы да прыезду хуткай дапамогі, медыкі канстатавалі смерць.

Як адзначыў галоўны лекар гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі Мінску Эдуард Козыраў, гэта першы зарэгістраваны выпадак падзення ледзяшоў на людзей.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі