Бабіч: Паміж мяккай беларусізацыяй і дэрусіфікацыяй тонкая грань

Бабіч: Паміж мяккай беларусізацыяй і дэрусіфікацыяй тонкая грань

Расійскі амбасадар Міхаіл Бабіч у інтэрв’ю RT заявіў, што ў Беларусі беражлівае стаўленне да рускай мовы і на яе ніхто не пасягае. Але пры гэтым дыпламат мяркуе, што паміж палітыкай мяккай беларусізацыі і дэрусіфікацыі існуе тонкая грань.

“Насамрэч вывучэнне роднай мовы, роднай гісторыі, роднай культуры традыцыяў свайго народа — гэта нават не права, гэта абавязак любога народа, які не хоча страціць самаідэнтычнасць. І было б дзіўна нейкім чынам абмяжоўваць у незалежнай і суверэннай дзяржаве гэтыя магчымасць”, — сказаў амбасадар.

Таксама Бабіч прывёў у якасці прыкладу савецкі перыяд, калі актыўна развівалася беларуская мова, нацыянальная культура і адукацыя. Дыпламат перакананы, што Беларусь і сёння ідзе ў такім кірунку і ў гэтым няма нічога кепскага. Але развіццё беларускай культуры не мусіць адбывацца за кошт прыцяснення рускай мовы, сумеснай культуры і гісторыі.

“Знайсці гэты баланс сёння вельмі важна, каб не скаціцца ў гэтую негатыўную рыторыку, пад якой часта нічога няма. Я ўжо шмат разоў казаў, наколькі беражлівае стаўленне ў Беларусі да рускай мовы. На яе ніхто не пасягае, наадварот ствараюцца ўмовы для яе развіцця. Таму тут трэба ўважліва глядзець, што насамрэч адбываецца, а што нам спрабуюць навязаць як нейкія працэсы, якія нібыта адбываюцца. Але гэты баланс трэба ўлічваць, і ні ў якой меры не пасягаць на аспект нацыянальнай культуры, развіцця мовы і іншых элементаў самаідэнтычнасці народа”, — адзначыў Міхаіл Бабіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі