Ля амбасады Украіны ў Мінску прайшла праўладная акцыя. У адказ на "30 срэбранікаў" ад украінскіх памежнікаў туды прывезлі на трактары мяшок бульбы.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прапагандыст Рыгор Азаронак, дэпутат Алег Гайдукевіч і кіраўнік так званага "Круглага стала" Юрый Васкрасенскі.
Варта адзначыць, што ў амбасады Украіны ў нядзелю выхадны.
Учора кіраўнік украінскай памежнай службы Сяргей Дайнека перадаў свайму беларускаму калегу Анатолю Лапо "30 срэбранікаў". "Падарунак" на ўкраінска-румынскай мяжы "ўручылі" паслу Беларусі ва Украіне Ігару Сокалу.

