Вы тут

Азаранка знялася з парнага разраду Уімблдонскага турніру

Вікторыя Азаранка / Reuters

Вікторыя Азаранка знялася з парнага разраду Уімблдонскага турніру. Яна выступала разам з першай ракеткай свету Эшлі Барці з Аўстраліі. Аднак у аўторак яны вырашылі не гуляць у 1/8 фіналу з амерыканкамі Бетані Матэк-Сандс і Даніэль Колінз, інфармуе belta.by. Прычынай такога рашэння стала траўма рукі аўстралійкі. Раней і Азаранка, і Барці выбылі з адзіночнага разраду Уімблдона.

Барацьбу ў 1/8 фіналу парнага разраду працягне Арына Сабаленка, якая выступае разам з бельгійкай Элізэ Карнэ.