Азаранка згуляе з Венус Уільямс на турніры ў Токіа

Старэйшая з сясцёр Уільямс (62-і нумар сусветнага рэйтынгу) у першым коле абыграла немку Мону Бартэль (34) — 6:3, 6:1. У мінулыя гады Вікторыя Азаранка сустракалася з Венус Уільямс два разы і ў абодвух выпадках цярпела паразы — на Алімпіядзе 2008 года ў Пекіне і ў 2010 годзе на турніры ў Дубае.



Адметна, што малодшая Уільямс — Серэна, першая ракетка свету — не згуляе ў Токіа, таксама як расіянка Марыя Шарапава, у якой 3-е месца ў рэйтынгу.


 
Азаранка выступала на гэтым турніры чатыры разы. У 2010 і 2011 гадах яна даходзіла да паўфінала, а ў 2009 і 2012 спынялася на стадыі чвэрцьфіналу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі