Азаранка выйшла ў 1/8 фіналу Australian Open

У пачатку сёлетняга адкрытага чэмпіянату Аўстраліі Вікторыя Азаранка абыграла шведку Ёхану Ларсан — 7:6 (7:2), 6:2, а затым была мацнейшай за чэшку Барбару Заглававу-Стрыкаву — 6:1, 6:4. Чвэрцьфінальны паядынак Азаранка правядзе з амерыканкай Слоан Стывенс.  



Нагадаем, што беларуская тэнісістка, якая займае другое месца ў сусветным рэйтынгу, двойчы запар выйгравала Australian Open — у 2012 годзе ў фінале яна перамагла расіянку Марыю Шарапаву, а летась у вырашальным паядынку яна абыграла кітаянку На Лі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі