Азаранка выйграла на Australian Open у Вазняцкі — 6:4, 6:2

Беларуска Вікторыя Азаранка атрымала перамогу ў матчы другога круга Australian Open. У чацвер яна выйграла ў Каралін Вазняцкі з Даніі (8-й ракеткі свету) — 6:4, 6:2. Наступнай саперніцай Азаранкі будзе чэшка Барбара Заглавая-Стрыкава, 23-я ракетка свету.

Нагадаем, Азаранка на сённяшні дзень займае ў сусветным рэйтынгу 44-е месца. У выпадку поспеху ў Аўстраліі, беларуска значна палепшыць сваё становішча ў рэйтынгу WTA.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі